Старонка:Мужнасць (1938).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Іх мерныя крокі,
Іх погляд крыштальны
Варожая сочыць рука.
А вочы стаміліся,
Ногі прысталі
І вісне цяжар на штыках.

Устань-жа, высокае
Сонца, над імі
выйдзі дазоры мяняць,
Хай першым на змену
Прасторы радзімы
Другія ідуць вартаваць.

І яснае сонца
У ясных вышынях
Над краем ізноў устае…
Спакойна на працу
Выходзіць краіна, —
Надзейная варта яе.

І гэтак штоночы,
Да першай зарніцы,
Калі непагоды гудуць,
Адна за другой
Да заходняй граніцы
Трывожныя думкі лятуць.

1936 г.

|}