Старонка:Мужнасць (1938).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

НА ВАРЦЕ

Маўклівая ноч паланіла Дзвіну —
і хвалі звіваюцца вужам,
і вецер імкнецца наўсцяж развінуць
сваю першабытную дужасць.

Ён доўга блукаў па краінах чужых,
балотам прапах і паморкам,
і вось ён наважыў —
праз грані мяжы
прабіцца да нашых узгоркаў.
Дарэмна!

Найлепш было крылле зламаць,
як біцца ў тузе навальнічнай:
бяскрайні прастор наш і творчы размах
вартуе мой брат — пагравічнік.

Да болю напяўшы і позірк і слых,
ён чуе хаду тваю, вецер!
Ён крокі пазнае сваіх і чужых
па лёгкаму шэлесту вецця.

У вечную спадчыну
пільнасць і спрыт
яму адказалі героі —
вялікай радзімы маёй змагары
за наша жыццё маладое.