Старонка:Мужнасць (1938).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Сягоння ўзмужалае гэта жыццё
на варту пастаўлена класам,
каб вораг крывавай рукі не прасцёр
над нашым прасторам і часам.

Няхай сабе ноч агартае Дзвіну,
і хвалі звіваюцца вужам,
і вецер імкнецца наўсцяж развінуць
сваю першабытную дужасць.

Не спіць пагранічнік.
Напружыўшы слых,
пакуль цішыня не парвецца,
ён слухае крокі рэспублік сваіх,
пульсацыю іхняга сэрца.

Шырокі прастор за плячыма ляжыць,
а вецер,
балотны і горкі,
імкнецца ізноў цераз грані мяжы
Прабіцца да нашых узгоркаў.

За ветрам з-пад шыбеніц чорных ідуць
нямотныя стогны і лямант;
чуваць, як гарматы над светам гудуць,
як ходзіць вайна над палямі.

Мужайся, таварыш мой!
Нашы сыны
запішуць імя тваё ў вечнасць:
адны мы баронім ад страшнай вайны
работу і мір чалавечы.

1936 г.

|}