Старонка:Мужнасць (1938).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

НОЧ У ВАЙСКОВЫХ ЛАГЕРАХ

Быў вечар і вецер.
Вяршаліны гор
пярэстая хмара
займала упарта:
ішла навальніца…
А мы —
насупор —
спявалі,
смяяліся,
строілі жарты.
Утому штодзённую
сівер сагнаў,
і дрэвы пад ёю
цяжэлі паволі,
гарністы ігралі
трывожны сігнал
на цёмную ноч
і на выхад у поле.
Звінелі падковы,
шумела трава,
грымелі тачанкі,
і бразгалі цуглі.