Старонка:Мужнасць (1938).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Чатыры палкі,
як адна галава,
прайшлі скрыжаваннямі
лагерных вуліц.
І вось,
калі зніклі,
палатак уздоўж —
праз поле,
праз нетры,
праз цёмную буру —
таварыш Ганчарык —
наш лепшы яздок —
прамчаўся,
як віхар,
шалёным алюрам.
Мы змоўклі
і чулі:
гудуць капыты —
далёка,
як зоры,
трывожна,
як нервы.
і мы прыгадалі
былыя гады,
каторых ніхто
і ніколі
не верне.
і вось
маладзейшая
з нашых гасцей