Старонка:Мужнасць (1938).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

(такая танклявая,
быццам травінка,
а вочы
як сонца,
усмешка —
як дзень!)
спытала ў камдыва
надзвычай наіўна:
— Скажыце,
які-ж быў
шалёны алюр,
якою падучкаю
курчыўся вецер,
калі цераз горы,
ваду
і зямлю
вы неслі
жыццё маладое
планеце?

Пярэстая хмара
даўно заняла
увесь небакрай
і прастору над намі,
вятры ацяжэлі
і цемра лягла —
густая,
як стоптаны
жвір пад нагамі.