Старонка:Мужнасць (1938).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

І мы не падолелі
цемры падняць,
і мы не заўважылі
сполаху вырыс,
мы чулі адно,
як прайшла цішыня,
як стомлены голас
падняўся
і вырас.
Ён сумнай
іроніяй смеху
звінеў,
адценнем пяшчоты
ласкавай на дзіва.
І мы,
аж пакуль
не ўзялося віднець —
Уважліва слухалі
словы камдзіва:

— Вам —
семнаццаты год…
Маладосць!
І таму
дзе-ж вам
наша юнацтва
— жабрацкае —
помніць!
З-пад фабрычных ярэм
нас запрэглі ў хамут,