Старонка:Мужнасць (1938).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

засупоніўшы туга
салдацкай супоняй.
Дваццаць год…
Гэта-ж толькі —
краса і лятункі!
Але-ж сціснула
жорсткай рукою
вайна,
і з дзесятка
набітых у Туле
ладункаў
кожны першы
быў супраць
юнацтва і нас.
І калі
страсянулі гарматы
паветра,
дык не мы
выбівалі чаканку
з-пад ног:
гэта йшлі на расстрэл
толькі нашы шкілеты,
бо юнацтва было
расстраляна даўно.
Так прымалі мы
горкую
ісціну смерці,
але-ж нам
да вар‘яцтва
хацелася жыць,