Старонка:Мужнасць (1938).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

ненавідзець,
любіць,
колькі выстарчыць сэрца,
і п‘янець ад вясны,
ад смалістых ажын.
Вось чаму
з першым поступам
маршавай роты,
калі з вокан,
балконаў,
кафэ й кабарэ
асыпалі нас цветам,
пад крыкі
і рогат, —
узялася ненавісць
ізноўку гарэць.

І пазней,
у акопах,
залітых вадою
і засыпаных градам
азызлых галоў,
яна вырасла
— наша нянавісць —
прыбоем
і пайшла
ад салдата
к салдату
без слоў.