Старонка:Мужнасць (1938).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

што цвятлівіў смугу
нашых дзён маладосці,
але кожны яго
быццам песню
пранёс,
і на ваша юнацтва
яна не зайздросціць.

Так вучыла жыццё:
каб адолю дастаць —
мала мчацца,
як віхар,
шалёным алюрам,
трэба маршам
праз ноч
перайсці й не прыстаць…

І вось гэтую сціпласць
мы вам і даруем!
Ёсць такое жаданне:
калі загрыміць
непадкупнай расправы
бунтоўная песня,
каб вы так-жа упарта,
як некалі мы,
роўны сонцу
штандар рэволюцыі
неслі.

Так скончыў камдзіў.
І, як чорны вяшчун,