Старонка:Мужнасць (1938).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

пярэстая хмара
ўзмахнула крыламі,
халодныя кроплі
буйнога дажджу
забомкалі
звонка
па гонтах
над намі.
Наўсцяж
скалыхнуліся бурна
лясы,
і вецер зайграў
вербалозавым тэмбрам,
маланкі шпурлялі
наніз
паясы,
і ўсё неадступна
згушчалася цемра.
І мы не падолелі
цемры падняць,
І мы не сказалі
камдзіву
ні слова,
мы чулі адно,
як ішла цішыня,
як дзесьці
далёка
звінелі падковы.
І толькі пасля, —
калі чорная сінь,