Старонка:Мужнасць (1938).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

і гром
і маланкі
спаўзлі за адхоны;
мы чулі выразна,
што блізка зусім
храпуць неспакойна
і цокаюць коні.

З паходу вярталіся
нашы палкі,
прайшоўшы
праз ноч,
кілометры
і плягу,
пранёсшы
вінтоўкі свае
і клінкі,
няўтомнасць,
юнацкі задор
і адвагу.

Яны запявалі
будзёнаўскі марш,
і песня
шумела,
як рокаты мора,
і песня
расла галасамі
да хмар,
І ёй адгукаліся
белыя зоры.