Старонка:Мужнасць (1938).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Тады мы й пазналі
сваю маладосць,
каторая,
вотлю
адкінуўшы жарты.
у гэткую ноч
і праз гэтакі дождж
ішла у паходзе
нястомна
і ўпарта.
І мы —
непакорнага класа
сыны —
сказалі такое
звычайнае слова:

— Таварыш камдзіў!
На пагрозу вайны —
адказ маладосці:
„заўсёды гатовы!“
Мы добра умеем
лятункі снаваць,
мы так-жа умеем
за права змагацца,
і мы
абаронім
ад чорных навал
адзіную ў свеце
рэспубліку працы.