Старонка:Мужнасць (1938).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

АПОШНЯЯ СТРЭЧА

Час нашай стрэчы спавіты у дым,
І калі вызначыць дату ільга —
сяброўства маё пачалося тады,
калі пачалася мая туга.

Нам быў загад наступаць на Казань,
а мы наступалі на цёмную ноч,
бо мы не маглі ўжо вярнуцпа назад,
хоць нашы палкі адступілі даўно.

Над намі ірваліся горы гранат,
пад намі зямля ракатала, як гром,
накрыж агнём частаваў супарат
самым пякучым на свеце агнём.

Кругамі маланкі ішлі у ваччу,
кроўю пясок жвіравіты прамок,
і нехта зняверлівы першы пачуў,
як наш кулямёт захліпнуўся і змоўк.

Прайшла урачыстай хадою смерць,
праняўшы дрыготнае цела наскрозь…
Я адчуваю яшчэ і цяпер,
як здрадлівым пульсам забілася кроў.