Старонка:Мужнасць (1938).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

Цемра на момант сплыла ў далячынь,
бязмежнасць прасторы мяне абняла,
Я стаў з цэлым светам адзін-на-адзін,
без кроплі жывого людскога цяпла,

Тады й нахапілася тая туга,
з каторай шукаем сяброўства сляды,
каторую чуеш заўсёды наўгад,
з катораю хочацца быць маладым,

І мне стала дорага наша жыццё,
бо нам даручыла рэспубліка скрозь —
праз гора
і радасць
і карны касцёр —
пранесці паходняй сваю маладосць.

Я рукі тады палажыў на пясок —
і сілай зямною наліўся мой пульс,
і жвір вокамгненна навылет прасох,
заціхлі пявучыя посвісты куль,

Я поўз безупынна…
І раптам пачуў,
як распочна катуе некага смерць;
я хутка намацаў ягоны плячук,
і чалавек зразумеў мой намер.