Старонка:Мужнасць (1938).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Аберучкі горача сціснуў руку,
у нас не было аніякіх прысяг:
мы добра ітак разумелі,
адкуль
прыходзіць ратунак
і дзе яго шлях.

І мы папаўзлі паміж трупаў далей;
дзе стыў асірочаны наш кулямёт,
я справа залёг,
а таварыш — лявей
(і гэта звязала на тысячы год).

Навобмацак ладзілі зрушаны шчыт,
на слых насцярожаны бралі прыцэл.
ён стужкі падносіў,
я градам крышыў,
аж пальцы папухлі на правай руцэ.

Нарэшце адолю зайграў кулямёт,
залпам яе падхапілі стралкі,
і вораг,
прабіты агнём навылёт,
падаўся назад
цераз ноч і пяскі.

З гэтага бою нас вышла не шмат,
і кожны сяброўствам сваім даражыў:
таварыш далёкі —
стаў блізкі, як брат,
і нам было добра і радасна жыць.