Старонка:Мужнасць (1938).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Такі быў пачатак сяброўства майго,
з каторым прайшоў я чатыры франты,
мінуў,
як гавораць,
ваду і агонь,
вынес,
як кажуць,
пад сэрцам у тыл.

А тут і спаткала абодвух ваяк
вялікая растань
на некалькі год:
у горад вілася дарога мая,
у вёску імкнулася сцежка яго.

І так,
за шляхамі наўсцяж ідучы,
між намі прастора лажылася зноў…
Усё-ж не магла затапіць далячынь
сяброўства былога на цёмнае дно.

Дармо,
што даўно адступілі ў нябыт
далёкай сустрэчы
далёкія дні,
дармо,
што на новых франтах барацьбы
ягоных вачэй пацямнелі агні.