Старонка:Мужнасць (1938).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

УРАЧЫСТАСЦЬ

Асыпана зорамі вецце,
і снег першазімкавы —
чысты.
Таварыш,
сягоння пачнецца
вялікая скрозь урачыстасць.

На плошчы марознай увечар
краіна мая маладая
выпроствае дужыя плечы,
работу сваю аглядае.

На чорных выжарах-руінах,
дзе першых каралі паўстанцаў,
гудуць правады над краінай
магутных электрыкастанцый.

Гамоняць фабрычныя трубы:
— Каб сохамі рук не вярэдзіць,
пытанне пастаўлена рубам:
дагнаць,
перагнаць,
апярэдзіць!