Старонка:Мужнасць (1938).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Дармо,
што на ўзмежках паштовых дарог
лісты размінуліся нашы навек —
я верыў:
шляхамі маіх перамог
са мною ідзе дарагі челавек;

я верыў:
у нашых здабытках усіх
ёсць праца ягоных натруджаных рук
ёсць частка ягоных вялізманых сіл,
каторыя паляць над краем зару.

І дні праміналі…
Я сам пастарэў,
пад вязкаю год падаліся сябры.
І мне наяву захацелася стрэць
таго,
хто начамі са мной гаварыў.

І мы з ім сышліся за круглым сталом,
не ведаю добра —
каторага дня,
у залі тады засядаў правярком:
два строгія члены
і я — старшыня.

Пры крыўшы павекі далоняй рукі,
стаяў чалавек,
незнаёмы,
чужы…