Старонка:Мужнасць (1938).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

Ён доўга казаў пра чыесьці грахі
і плакаў,
што цяжка змагацца і жыць.

Але ён ніколі не смеў наракаць
на чорнае гора,
на долю сваю,
дармо,
што заместа двух кварт малака,
яму толькі кварту чамусьці даюць.

Адгэтуль і родзіцца прыкры настрой,
няхай небараку даруюць яго:
ён мужна калісьці прайшоў, як герой,
чатыры франты,
і ваду,
і агонь.

Так гаварыў нам чужы чалавек,
і раптам…
я голас ягоны пазнаў,
згадаў,
што калісь на пясках,
на траве
нас дружбай навек заручыла вайна.

Забілася сэрца…
Ўзнімаючы пыл,
прамчаліся коні,
запелі дажджы,