Старонка:Мужнасць (1938).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

і здрадлівы вецер руку падхапіў —
падаць чалавеку,
каторы чужы.

Я сілаю класа стрымаў гэты ўзмах,
шпурнуў супроць ветру ударам пляча:
я ўбачыў,
што друга былога няма,
а хітрага ворага —
трэба знішчаць.

Тады загарэлася ненавісць мас,
на тло спапяліла варожую кроў,
судзіла за дружбу няверную нас,
карала за здраду,
паліла наскрозь.

Яна ад вачэй чалавечых ішла
і кладкі старыя тапіла нашчэнт,
агністаю лавай між намі лягла,
і мне стала раптам святлей і лягчэй.

Дзве тысячы коса настромленых рук
крычалі, сціскаючы пальцамі гнеў:
— Дазвольце мне слова!..
— Я слова бяру!
Дзве тысячы рук падтрымалі мяне.