Старонка:Мужнасць (1938).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Тады я падняўся
і цвёрда сказаў:
— Я гэтага знаў чалавека даўно…
Нам быў загад наступаць на Казань,
А мы наступалі на цёмную ноч.

А мы з ім, сапраўды,
чатыры франты
прайшлі праз агонь,
і ніхто не прыстаў,
і мы з ім, сапраўды,
былі як браты,
аж покуль ён зраднікам нашым не стаў.

Што-ж мне сказаць пра яго вам цяпер.
вы знаеце добра і самі усё:
нас заручыла калісьці смерць —
нас разлучае сягоння жыццё.

Аб мёртвых адно успамін берагуць, —
і я не забуду мінулага век;
з мёртвым дружбы людской не вядуць
ідзі-ж ты ад нас,
нежывы чалавек!

Так наша сустрэча спавіта у дым,
і калі вызначыць дату ільга, —
сяброўства маё затанула тады,
калі затанула мая туга.

1933 г.

|}