Старонка:Мужнасць (1938).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

МАЯ СЯБРОЎКА

ДЗЕЎЧЫНА СОВЕЦКАЕ КРАІНЫ

Дзіўныя твае занадта вочы,
немагчыма нават разгадаць:
цёмныя,
як восеньскія ночы,
светлыя,
як морская вада.

Не сказаў-бы,
што і стан твой гнуткі…
Што-ж мяне пародніла з табой?
Можа тонкія,
абветраныя рукі,
што прапахлі сонцам і вясной?

Можа косы русыя,
Дзяўчына,
што на старце вецер расплятаў?
Я не ведаю нічога аб прычынах
І пра гэта думаць перастаў.