Старонка:Мужнасць (1938).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

І няхай пакеплівыя вочы
немагчыма нават разгадаць —
цёмныя,
як восеньскія ночы,
светлыя,
як морская вада, —
Я цябе прымаю,
быццам песню,
што праходзіць праз маё жыццё:
бурную,
як ранняе прадвесне,
ясную,
як поначы касцёр.

1933 г.

|}