Старонка:Мужнасць (1938).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

Так нядаўна яшчэ
выслаўлялі рэспубліку,
да каторай мы йшлі
Праз круты Перакоп.
Дзе-ж ім ведаць —
аматарам лёгкай экзотыкі, —
што інакшую дзеўчыну
вырасціў Крым?!
Яна ходзіць у зграбных
і просценькіх боціках,
пазірае шырока
на свет
без чадры.

Яна дні заклапочана
працаю спорнаю,
а пасля,
вечарамі,
з малодшай сястрой
выбягае на пляж —
маладая і стройная,
мой таварыш,
мой друг,
мой любімы герой.

І я з ёю
сапраўды
навекі заручаны
і пазбаўлен
законнага права
на смерць,