Старонка:Мужнасць (1938).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Адолены прорвы і гаці,
змятаем загоны і межы,
каб вольна прасцерлася праца
на нашых прасторах бязмежных,
каб скрозь на палетках калгасных
работу рабілі камбайны,
каб ветла смяялася шчасце,
радзілі палі ураджайна.

Хоць сцежка цяжкая на дзіва —
кірунку да мэты не зменім:
гісторыя шлях прысудзіла,
а думкамі вызначыў —
Ленін.

І хоць перашкоды віюцца
ніколі ў шляхах не прыстанем:
вядзе нас углыб рэволюцыі
дарогаю вернаю Сталін.

Рэспубліка ў новыя строі
і горад,
і вёску
адзела.
Змаганняў вялікіх героі,
не выцвітуць вашы надзеі!

Не дарам вы мужна пранеслі
на дужых плячах рэволюцыю:
вясёлыя гімны і песні
паводкай шумлівай ліюцца.