Старонка:Мужнасць (1938).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

ПРЫСЯГА

У бярозавых прысадах
Ападае голле нізка…
Ты ідзеш вішнёвым садам,
Маладая трактарыстка.

З лапушнога лісця росы
Асыпаеш поўнай жменяй.
Ручаём спадаюць косы,
Разліваюцца струменнем.

Лёгкім крокам трактарысткі
Узыходзіш ты на ганак,
І адразу-ж
Прамяністы
Без цябе смутнее ранак.

У вачах,
Як вір, глыбокіх,
Ты нясеш усю уцеху,
Нават ямачкі на шчоках
Поўны радаснага смеху.