Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

МЭМОРЫЯ

прэдстаунікау Беларусі на III-ей Канфэрэнцыі народау.

(Летась, 1916-га г., у чэрвені месяцы, адбылася ў Швайцарыі III-я Канфэрэнцыя Нацыяў, на каторай прадстаўнікі беларусаў падалі вось якую Мэморыю, або дэклярацыю, друкаваную па француску у Лёзані 27-га чэрвеня.)


Тэрыторыя, на якой жывуць Беларусы, на захадзі гранічыць с краем латышскім, Літвою і Польшаю, на поўдні—з Украінаю, на ўсходзі і поўначы—з Вялікарусамі. Найдаўжэйшая граніца—гэта граніца з Украінай, яна становіць трэцюю часьць усей гранічнай лініі, найкарацейшая — с Польшай. Паўднёвая граніца Беларусі праходзіць на поўнач Брэста-Літоўскага удоўж балот Прыпяці, аж да Чарнігава; ад гэтага места [гораду] простай ліняю на поўнач аж да, Ржэва і на поўнач ад Ржэва крывою ліняю да Рэжыцы ламанаю лініяй праз Дзьвінск аж да, Брэсту-Літоўскага. У сярэдзіні гэтай лініі агульнай масай жыво каля васьмі мільёнаў Беларусаў.