Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусы вядуць свой род ад старынных плямёнаў Крывічоў і Дрэговічоў, к IX-му сталецьцю арганізаваных ў адну дзяржаву готскімі легіёнамі, прыйшоўшымі с Скандзінавіі. Латышы, паўночныя суседзі Беларусаў, дагэтуль называюць іх Крывічамі—«Kriwoi», а літоўцы клічуць іх Готамі—«Gudai».

Ад IX-а веку да XII-га гісторыя Беларусі—гэта працяг заядлых войнаў ў абарону свае незалежнасьці проціў рэшту рускіх [княжства Кіева—Украінскага, Наўгародскага і інш.]

Гэтая гіганцкая барацьба змусіла нарэшці княжэства Крывіцка Беларускія, мала-памалу вольна злучыцца з Літвою, Ад XIII-га веку да другой палавіны XVI-га Беларусам, злучаным з Украінцамі і Літоўцамі, удалося стварыць магутную дзяржаву, вядомую ў гісторыі пад назвай Вялікага Княжаства Літоўска-Рускага. Язык беларускі быў языком адміністрацыі вялікіх княжстваў: па-беларуску пісаліся усе афіцыальныя і судовыя дакумэнты, адміністратыўныя акты, законы і летапісы княжаства.

У канцы XVI сталецьця, ў 1569 гаду, упаўнаважныя народаў Беларускага, Украінскага і Літоўскага падпісалі на Люблінскім Соймі унію (злучэньне) з Польшай. Па Люблінскаму трактату абедзьве дзяржавы, Беларусь-Літва і Польша злучаюцца ў адну рэспубліку на падставі роўнасьці, кожны край заховывае сваё войска, свае фінансы, сваё судовае і мяйсцовае упраўленьне, але з супольным соймам для абодзьвёх старон.

У канцы XVIII-га сталецьця злучаная польска-літоўска-беларуская рэспубліка, вядомая пад агульным