Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

названнем «Рэчпаспалітая», была зніштожэна, яна была падзелена паміж суседнімі дзяржавамі: Прусіей, Аўстрыей і Расіей. Беларусь была цалкам прылучана да Расіі у 1793-ім гаду, на моцы (згоды, падпісанай у Гродні. Згоду гэтую падпісала царыца Катарына II у сваім і насьледнікаў імені: яна абецалася захаваць на вечныя часы ў прылучаных да Расіі землях беларускіх вольнасьць сумленьня, нярушымасьць маетнасьцяў духоўных і свецкіх і грамадзянскую волю павэдлуг старых звычаяў і прывілеяў. Але беда, што урачыстым абецанкам гэтым, наданым народу Беларускаму, не давялося быць датрыманымі, бо Расія зусім ня думала спаўняць тое, што яна абецала. Праўдзівыя мэты царыцы ў адносінах да Беларусаў можна бачыць у яе лісьце да графа Разумоўскага; там яна гавора аб патрэбі паступовай русіфікацыі. На другі год па прылучэньні Беларусі да Расіі пачаліся прасьледававьня і агранічэньня проціў Беларусаў. У 1795-м годзі пашырылі на Беларусь моц закону, выданнага Пятром I у 1720 годзі для Украіны, і забаранілі друкаваць у краёвай мові Пісьма Сьвятое і рэлігійныя кніжкі. Прасьледаваньня нацыанальнай цэркві уніяцкай павялічыліся, царкоўныя маетнасьці былі канфіскованы, кляштары зачынялі, кніжкі царкоўныя палілі, духаўнікоў уніяцкіх каралі, верных сілаю паварочвалі на праваслаўе і т. д. і т. д.

Полацкі сабор 1839-га году давяршыў усё, што да яго рабілося: рускія біскупы абвясьцілі, што царква уніяцкая зноў злучылася с праваслаўнаю. Цар Мікалай I ў сваім маніфэсьці 1839-га году абвясьціў грэцка-каталіцкую (уніяцкую) веру не істнуючай і зацьвердзіў