Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

навярненьне ўсіх уніятаў да парквы праваслаўнай. У гэтым жэ самым часі ён выдаў наказ, забараняючы ужываньне беларускай мовы.

Народ Беларускі сапраціўляўся гэтаму прымусоваму з‘еднаньню з царквой праваслаўнай. Збройнай сілай і карацельнымі экспэдыдыямі з рускіх казакаў ўвадзілі праваслаўе на Беларусі. Прылучэньне ўніятаў да казённай цэркві цягнулося ад 1820-га да 1905-га году. Кроў мучэнікаў «возсоединенных любовію» пачырваніла зямельку беларускую і сьнягі Сібіру. Пераробка уніяцкіх цэркваў адбывалася с крывавымі бойкамі; над селянамі, упорна бараніўшымі веру бацькоў сваіх, нешчадна зьдзекаваліся дзікія банды казакаў, праліваўшых кроў верных і ксяндзоў грэцка-каталіцкіх (зусім так сама, як гэта было і на Украіні, ў краю Холмскім).

У тым самым часі, каб абрусіць Беларусаў, расійскі урад напоўніў край маскоўскімі чыноўнікамі і попамі, каторым Сынод і дагэтуль плаціць падвойное «жалованьне,» як місіанэрам. Лічба школаў, пачынаючы ад 1840 г., зменьшылася на чвэрць. Прыгон [няволя] селян асабліва змоцнены быў на Беларусі: селянін быў прыкуты да зямлі, і пан атрымаў права караць падданага і нават ссылаць яго ў Сібір. Мяйсцовыя ўласьці, тлумачучы па свойму і пашыраючы па Беларусь указ Петра I, выданы ў 1720-м годзі, не дазвалялі друкаваць ні воднай кніжкі ў роднай мові. Ад 1793-гп да 1905-га г. знаходзім толькі два выданьня беларускія,—гэта два катэхізмы[1]. Толькі ў 1905-м годзі

  1. У 50-х і 60-х гадох друкаваліся лацінкаю у Мінску, у Бейліна, беларускія творы Марцінкевіча, як польскія.