Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусы, як і усе іншыя народнасьці, атрымалі права друкаваць у роднай мові усё, што хочаш. Ня гледзючы на 110-летні ўціск, вісеўшы над нацыанальным пачуцьцём Беларусаў, пры паяўленьні першага беларускага часопісу шмат сьвядомых беларусаў адклікнуліся на яго прызыў. Праз 10 год, значыць да 1915 г. Беларусь здалела стварыць сабе пісьменства, выказаць талянты паэтыцкія і літэратурныя, стварыць арганізацыі нацыанальныя, культурныя і сацыальна-эканамічныя.

Да пачатку вайны Беларусы мелі сем часопісаў «Наша Ніва», «Маладая Беларусь», «Саха», «Лучынка», «Раніца», «Крапіва», «Наша Доля»,[1] чатыры выдавецкія таварыствы, неколькі гурткоў крэдытовых і коопэратыўных, цэлую сетку вясковых народных бібліатэк. Але «констытуцыонная Расія» не давала Беларусі ніякіх другіх правоў, апрача права выдаваць кніжкі ў краёвай мові. Закон забараняў навучаньне па-беларуску ў пачатковых школах, вясковыя бібліатэкі мусілі быць патаёмнымі. Забаронена было чыноўнікам трох міністэрстваў (ваеннага, духоўных спраў і народнай прасьветы) падпісывацца на часопісі, або атрымліваць кніжкі беларускія. Пры канстытуцыонным расійскім урадзі сілковае абрушэньне практыкавалося старанна, дзякуючы усей урадавай сыстэмі і вялікім выдаткам, робленым на гэта.

Беларускія вучыцелі, зрабіўшыя хаўрус, каб адваеваць права ужываньня роднай мовы ў пачатковых шко-

  1. „Раніца“ і „Крапіва“, выйшлі толькі па аднаму №. Не упамянута беларуская каталіцкая тыднеўка „Беларус“, якая выдавалася праз цэльных дап годы.