Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

лах, былі засуджаны і шмат з іх яшчэ й цяпер на ссылцы ў Сыбіру, куды яны былі сасланы «адміністратыўным парадкам.»

Беларусы ня мелі прэдстаўніка ў Дзяржаўнай Думі, дзякуючы выбарнай сыстэмі, прыдуманай спэцыяльна для Беларусі. Мова беларуская дагэтуль выключэна з цэркваў праваслаўных і каталіцкіх касьцёлаў.

Да апошніх часаў вясковая палітыка дзяржавы старалася калёнізаваць (заселяць) Беларусь вялікарусамі; Беларусам-католікам забаранялі купляць землю, занімаць пасады на урадавай службі і закладаць ананімныя таварыствы.

Калі выбухнула вайна, Беларусы залажылі дабрачыннае таварыства помачы ахвярам вайны. Таварыства гэта працавало з мізэрнымі капіталамі ад дабравольных складак, каторых не магло хапаць на патрэбы гаротных, Расійскі урад прыняў сыстэму помачы па нацыанальнасьцям; ён ўдзяліў досыць значную помач усім чужынцам, выключыўшы толькі Беларусаў і Украінцаў. У гэтым жэ часі расійскі урад эвакуаваў з розных мейсц Беларусі сотні тысяч селян беларускіх, нішчыў хлеб па палёх, паліў хаты і гумны; адступаючая армія гнала перад сабою эвакуованых, як быдла, ў варунках самых негігіенічных і самых цяжкіх аж у паўночную Расію і Сібір; дзяцей часта бралі ў прытулкі, каб іх русыфікаваць. З зямель беларускіх, захопленых цяпер Аўстра-Немцамі, выгналі каля 300.000 чалавек. Часьць жыхароў асталася ў сваіх сялібах, дзякуючы толькі таму, што іх вёскі лежалі па за шляхам баёў, або дзякуючы таму, што яны загадзя пахаваліся ў ля-