Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

грамадзянства, інакш, што ўсё дзеіцца выгадна для грамадзянства. Тэорыя гэта надта аптымістычная, але не навуковая, бо сама нават абсэрвацыя існуючага хутчэй даказвае праціўнае.

Гэткай-жа аптымістычнай ёсьць і тэорыя бязупыннага і неабходнага прагрэсу чалавецтва, выплываючая з таго-ж самага паняцьця аб разумным кіраваньні сьветам. Хоць гэта тэорыя была прынята пазытывістамі, але ейны мэтафізычны характар аж надта відавочны. «Прагрэс» у звычайным разуменьні ёсьць ня што іншае, як суб’ектыўнае выражэньне, якім азначаюцца карысныя для нас зьмены. Але калі-б узяць гэта слова і ў ваб’ектыўным сэнсе («павялічэньне размавітасьці і каардынацыі зьявішчаў»— як кажа Спэнсэр), дык вывучэньне гістарычных фактаў не паказвае на бязупынны прагрэс чалавецтва, а толькі на чародныя поступы, побач з заняпадам, і не дае ніякіх асноў прыпісваць гэтыя поступы нейкай сталай прычыне, свомай усяму чалавецтву, а не шэрагу мясцовых прыпадковых здарэньняў.

Пералічаныя тэорыі, аб’ясьняўшыя гістарычныя факты з помаччу мэтафізыкі, былі разьбіты г.зв. «гістарычнай школай» у Нямеччыне, якая стварыла собскую тэорыю, шукаўшую прычын не ў надпрыродных сілах, а ў самым грамадзянстве. Тэорыя гэта пэрсоніфікавала грамадзянства, прыпісвала яму спэцыяльны тэмпэрамэнт, асаблівы геній нацыі або расы, каторы праяўляецца ў розных галінах людзкой дзейнасьці і тлумачыць іхнюю ўзаемную сувязь. Гэткім парадкам прычын гістарычных зьявішчаў, перажытых паасобным народам, паводле прадстаўнікоў гістарычнае школы, трэба шукаць у істоце самога народу. Гэткі пагляд быў значным поступам, але прадстаўнікі гістарычнае школы, пэрсоніфікуючы грамадзянства і прыпісваючы яму, быццам жывой істоце, асобную сілу да разьвіцьця, ня стрымаліся на гэтым і пачалі ажыўляць іншыя адарваныя паняцьці (напр. закон, слова, абрад, догмат). Гэтыя ажыўленыя абстракцыйныя паняцьці мелі як-бы собскую сілу, пхаючую іх да эволюцыі. Пачалі казаць аб жыцьці і выміраньні слоў, догматаў, устаноў і г д. Гэткім парадкам побач з гістарычнымі фактамі стварыўся цэлы сьвет фікцыйных істотаў. Каб пазбыцца гэтай мітолёгіі, ня трэба шукаць прычын гістарычных фактаў у вадарваньні ад іх канкрэтнае асновы