Старонка:Міколава гаспадарка (1927).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Не дарма Мікола мой
Гаварыў бяз штукі:
„У кабеціны маёй
Залатыя рукі!
Што ні возьме, ні кране —
Зробіць, як талерку“.
Больш, як праўда, — і па мне
Трэ‘ ня гэту мерку.
Мала рукі узьнясьці
Да такой жанчыны!
Трэ іначай падыйсьці
Бяз ніякай кпіны…
Бо яна і галавой
Не слабей Міколы,
І ня йдзе сама сабой
Бяз жыцьця і школы!
Хто ня чуў з сялянскіх хат,
Як яна на сходзе —
Скажа-зрэжа у папад
Пра ўсё, што шкодзе,
Што мяшае у жыцьці,
Дома і на полі,
І якой дарогай йсьці
Да агульнай долі!