Старонка:Міхалка (1911).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

МІХ. Не, ня шкодзіць, бож і мае за што добра есьць.

ЗЬЯВА IX.

Тые самые. ЯЗЭП. Хлапе́ц нясе сьнедаць.

ЯЗЭП. Ага. папаліся! Брукуеце, сеўшы адзін пры адным на лаві. /Да Міхася/. Ах ты баламут!

АДЭЛЯ. Да душы. брыдка.

ЯЗЭП. Міхаська? ураз на лаву і рамансуець?.. ці не так?

МІХ. /Задзівіўся/. Што вы, паночку, яж нічога...

ЯЗЭП. Сядзі ціха! Яж гэта люблю, яж люблю, калі кавалер умеець дурыць галаву дзеўчатам.

МІХ. Што вы, паночку, яж, далібог, нічога...

ЯЗЭП. Ня вырабішся. Сядай сьнедаць. У нас гавораць: „Высьпіся, наесіся, а тады гавары.”

АДЭЛЯ. Просім сядаць. /Міхась хочэць сесьці с канца, Язэп садзіць яго пры Адэлі/.

ЯЗЭП. Сядайце разам, адзін пры адным!

МІХ. Калі тутака скразьнік, я сяду гэттака, напроціў. /Сядае проціў Адэлі/.

ЯЗЭП. /Па ціху/. Ага, жэўжык, хочэш сядзець напроціў, каб лепей было тэлеграмы пасылаць.

МІХ. Я ніколі тэлеграм не пасылаю сьнедаючы.

ЯЗЭП. А каліж?