Старонка:Міцкевіч на Беларусі.pdf/1

Гэта старонка была вычытаная

Адам Міцкевіч на Беларусі.[1]

Паводле
Аляксандра Ельскага.

Калі гаворыцца аб Міцкевічу і яго сямейным гнязьдзечку, тагды, хочаш ня хочаш, высовываецца пытаньне: чаму столькі карыфэяў навукі і свойскага штукарства, чаму такіх Хадкевічаў, Несялоўскіх, Рэйтанаў, Касьцюшкаў, Багушэвічаў, Манюшкаў, Міцкевічаў, Чачотаў, Кандратовічаў, Занаў, Крашэўскіх і столькі столькі іншых, выдала адна зямелька. Напэўна, сапраўды-ж, гэта ніва ўраджайная, калі такі даець выплад! Дужа трафна выясьнілі гэта Поль і Сыракомля (польскія пісьменьнікі, Поль ― паляк; Сыракомля, сапраўднае імя яго Людвік Кандратовіч, na паходжаньню беларус. Рэд.); першы з іх пяець:

„Lud tam jeszcze nie zmieszany,
wszystko jeszcze jest gniazdowe, ―
każdy swój“…

Другіж дапаўняае думку:

„Tutaj chrobrym zapałem pierś męża oddycha,
Tutaj miłość dziewicza gorąca, choć cicha,
Tutaj znać burze życia na obliczu starem
Kolejno z pługiem, krzyżem, z mieczem i puharem“

Dęboróg

Бо і надта-ж стары гэты люд, які засяляець аграмадныя прасторы ад калыскі Дняпровай да Бугу і Нарвы, ад Вяльі да Прыпяці ― гняздо старавечнага славянізму, старонка герояў, гусьляроў, адносін патрыаршых і ахвяраў дзеля сьвятых ідэалаў. Узята ўсё гэта разам

  1. Зборная кніжка выданная дзеля сталетняй гадаўшчыны ураджэньня А. М-ча, Пецярбург 1898.