Х
Ужо не адзін рыжы Антось чуе — і местачкоўцы не глухія. Але местачкоўцы не ведаюць, што гэта за яно. Тарганецца недзе за лесам з боку балотных лугоў за млынам, тарганецца зямля, нібы хтосьці балюча ўшчыкне яе, тарганецца і сціхне. Акурат падземныя гукі.
— Я ведаю, — тлумачыць рыжы Антось, — гарматная страляніна. Дзякаваць богу, наслухаўся… Ведаю.
Садоўніца Маўра, Левін з Ірай, што дабраахвотна вартуюць сад, чуюць па начах тое самае. Часта і начлежнікі пры конях дзівяцца: „зямля дрыжыць“. Нарэшце, рыжы Антось растлумачыў… І каганецкія выходзяць на ганкі паслухаць „пульс вайны“, як кажа брат Кантаровічыхі — настаўнік з Смаргоні. Яшчэ пара дзён і на двор выходзіць не трэба, і не прыходзіцца чакаць ночы — і ўдзень чуваць. Шыбы ў вокнах дрыжаць. Сціхнуць на некаторы час ды зноў „дзынк… дзынк… дзынк“… Акурат — нехта будзіць ваколіцу: „Уставайце!“ А ўначы