Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная
*

— Плачце, плакальніцы! Рвіце вопраткі і абсыпайце попелам свае галовы! — кажа стары Лейба Кантаровіч.

Ён задаволены. Кончыліся карцёжныя забаўкі, і старому кніжніку за паркалёвай заслонай ніхто не перашкаджае ўглыбляцца ў сваю кабалістыку, каб выкрываць таямніцу быцця і зразумець канец усіх канцоў (пачатак усіх пачаткаў ён добра ведае).

Клуб „зайцоў“ сапраўды распаўся. Малады Сакалоўскі і Гарэлік страцілі годнасць „зайцоў“. Бацька Сакалоўскага і Шыман Кантаровіч дасталі для іх у Менску дакументы-адтэрміноўкі ад ваеннай службы, як для пастаўшчыкоў жывёлы для арміі. Малады Сакалоўскі возіць у Менск разам з парабкамі бацькава дабро. А „ціхі анёл“ — Гарэлік згаліў бараду і марыць аб тым, каб надзець вайсковую форму з пагончыкамі на плячах і з корцікам збоку, як тыя земгусары, якіх нямала бачыў.

Астаўся „зайцам“ адзін толькі Шагал, швагер Шымана Кантаровіча. Але ён таксама згаліў бараду і памаладзеў на дзесяць год.

— Для чужога Гарэліка дастаў дакумент, — скардзіцца жонка Кантаровіча, — а для майго роднага брата не можаш дастаць.

— З Гарэлікам гандлюем, ён мне больш, чым свой, а што мне твой брат? — Чужы! Нават горш чым чужы, бо толькі клопаты маю ад яго. Ён не вучыў дзяцей, а псаваў іх, чорт ведае што ім