Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

Адзін толькі Гарэлік не заводзіць гутаркі з Шагалам. Ён, Гарэлік, хітранька ўсміхаецца. Шыман Кантаровіч шмат чаго чакае ад гэтай усмешкі. Ён праз меру часта ўспамінае Гарэліку пра сакрэт і просіць-моліць яго, каб нікому не прагаварыўся. Уся надзея на Гарэліка. Толькі трэба пры выпадку добра раззлаваць яго ў гандлі… тады…

Левін даўно заўважвае, што адносіны паміж Кантаровічам і Шагалам нацягнутыя.

Аднаго разу Шыман Кантаровіч у гутарцы з Левіным праз меру шчыра выказаўся:

— Эт! Гэты чалавек прапашчы! У яго такое ў думках, што лепш не гаварыць. Скажу толькі адно і больш ні слова: каб не жонка мая — яго родная сястра, — дык на парог не пусціў-бы такога. А здаецца сын парадачных бацькоў. Га? бываюць-жа вырадкі. І бацька мой яго ненавідзіць за тое, што богу не моліцца. Цяжка гаварыць але павінен вам, пане Левін, сказаць, што мой швагрук скруціць некалі сваю галаву, а можа нават і зусім скора. Гэта-ж мая бяда, маё ўласнае гора, і, бронь божа, вы нікому аб гэтым ні слова. Цяпер, у часе вайны, пане мой, ён лезе на ражон. Я думаў, што ён пасталеў і забыў сваё ранейшае глупства, дык не. Лысым нарадзіўся — лысым і здохне, пане Левін. Калі мае дзеці, такія далікатныя хлопчыкі, знімуць шапкі перад якім, небудзь панам і скажуць „дзень добры“ (я іх навучыў), дык ён крычыць на іх ды кажа, што гэтага не трэба, што гэта рабства. Псуе гэты вы-