ён. — Анямеў-бы лепш, галаварэз, абверчаны ў тору[1]! Здох бы лепш, свіння з кашэрнай ножкай!
На гэта Лейба Кантаровіч кажа салодкім голасам праведніка:
— Сынку мой! Дарую табе тое, што так бэсціш мае сівізны. Але ці бог табе падаруе — гэта яго ўласная справа.
— Годзе табе брахаць, сівы пёс! — і непрытомны Гарэлік кідаецца на старога кніжніка з кулакамі.
Яго з абодвух бакоў хапаюць за рукі — Шыман Кантаровіч і Сакалоўскі і выводзяць праз дзверы.
Ля самай прасёлачнай дарогі вецер скубе з бяроз скамечаныя пажоўклыя лісты; кідае іх у поле, падмятае, як злосная гаспадыня; узнімае ўгару, ёмчыць удаль стадкамі саранчы.
Па гэтай самай дарозе насустрач Левіну ідзе чалавек. На ім шэрае паліто. Ён размахвае рукамі. Зусім, відаць, малады дзяцюк з гарадскіх. Не. Гэта пажылы, голены; маленькія светлыя вусікі, шырокі зморшчаны твар і дабрадушная ўхмылка на кутках губ. Глядзіць на Левіна спакойнымі вачыма і ўзнімае раптам бровы, быццам нешта ўспамінае.
— Скажыце, калі ласка, дзе тут дарога ў Каганцы?
— Ідзіце проста гэтай самай дарогай і трапіце якраз у мястэчка.
- ↑ Пяцікніжжа Майсея.