Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

тысяча дзевяцьсот пятым годзе туды ездзіла ў госці.

Смаргонь — як узбураны вулей. Забастоўкі па гарбарнях, дэманстрацыі на вуліцах. Усе крамы пазачыняны, як у святочныя дні. Спяваюць „Смело, товарищи, в ногу“, „Інтэрнацыянал“, „Варшавянку“. Над галовамі гарбароў палыхаюць чырвоныя сцягі. На вуліцах мора людзей, шквалы ўзбуджаных галасоў.

Для „ўсмірэння крамолы“ прыехалі аж дзве сотні казакаў. Дзікія і злыя, яны гойсаюць па вуліцах. Ніхто не выходзіць з кватэр. Вобыскі, арышты. Гарбары галадаюць, а не здаюцца, фабрыкі не працуюць. Весткі плывуць з розных гарадоў Расіі: у Вільні на вуліцах барыкады, тое самае ў Менску, Пецярбурзе, Маскве. Агульная забастоўка чыгуначнікаў. Кантаровічыха баіцца за брата. Цэлымі днямі яго дома няма, а калі з‘явіцца на некалькі хвілін, дык паведамляе:

— Бярэм верх…

І зноў яго няма. Старая маці плача, Кантаровічыха трывожыцца. А ён усё сваё:

— Бярэм верх…

Аднаго разу… Ноч. Вецер выганяе з гарбарняў на вуліцы смурод сырой скуры. Кружыцца галава ад паху рознага гніцця, што цэлымі горамі панакіданы на падворках гарбарняў.

І вось прыходзяць з вобыскам. Кантаровічыха адчыняе жандарам дзверы. Хатнія трывожацца. А брат спакойны, хоць-бы што. Шукаюць па ўсёй