Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

Кватэра як пасля пагрому, Кантаровічыха злуецца на брата: „як сялёдку разарвала-б…“

— Хто яго прасіў лезці здаровай галавой у такую хворую справу? Што яму гарбары? Ён-жа настаўнік. Родных не шкадуе…

Больш за тры гады яго не было. Потым новая справа — правакатара шукаць. Дзякуючы таму, правакатару, дзесяткі людзей былі арыштаваны.

І хто-ж-бы мог думаць — стрыечны брат — Мойшка Ліберман… Ён на ўсіх мітынгах першым выступаў… Гарачы такі… Строгі рэволюцыянер… Ах, сволач! Па ўсіх гарадах Расіі потым шукалі. У тысячу дзевяцьсот дзесятым годзе яго знайшлі на Каўказе. Яго ўжо няма…

Толькі сёння Кантаровічыха аб гэтым даведалася.

Праплылі гады. Бацькі Кантаровічыхі памёрлі. Сёстры ў Амерыцы. Смаргонь са сваімі гарбарнямі знішчана толькі што вайною. З усёй іхняй сям‘і адзін брат застаўся, і то пад іншым прозвішчам. Даўно ў Смаргоні не жыве. Толькі каганецкім кажуць, што з Смаргоні прыехаў.

І зноў старое вылазіць наверх, як кавалкі жалеза з попелу пажарышча.

Ловіць Кантаровічыха з гутаркі гарбара і брата паадзіночныя словы — вядомыя ёй словы. Плача. Яна старшая сястра. Яна яму — як маці. Гэтулькі пакутваў…

Кантаровічыха плача і пячэ коржыкі брату і гарбару на дарогу, плача і рыхтуе ім сыр і масла.

Дзівіцца Кантаровічыха: