Нецярпліва чакае новай рэволюцыі. Тады, безумоўна, выслужыцца. Роднага сына падвёў-бы пад соцыяліста і выдаў-бы начальству, каб толькі мець козыр на прыстава.
Зайцу не менш за пяцьдзесят пяць год, а едзе конна лепш за маладых. Едзе ўначы ў мястэчка Каганцы з трыма коннымі стражнікамі.
— Хутчэй! — паганяе ён стражнікаў. — Хутчэй!
А коні замыленыя, ад іх ідзе пара.
— Хутчэй! Хутчэй!
Ураднік Заяц са стражнікамі абкружае дом свайго лепшага прыяцеля Шымана Кантаровіча.
— Адчыні! — крычыць ён дзікім голасам. — Адчыні!
Яго сустракае перапалоханы Шыман.
— У чым справа, пане Заяц?
— Дзе Шагал?
— Нашто вам Шагал?
Друг і сябар Кантаровічаў упершыню за ўсе гады гнеўна і строга глядзіць на Шымана.
— Дзе Шагал?
— Уцёк адгэтуль два дні таму назад нямаведама куды. Мяне тады не было дома.
Ураднік Заяц рве сябе за сівыя вусы і ледзь не плача.
— Вось не шанцуе…
Шыман глядзіць на яго спачувальнымі вачыма.
— У чым-жа справа, пане Заяц? Скажыце, мы-ж свае людзі…
— Твой Шагал — соцыяліст.
— Ён такі мой, як і ваш, пане Заяц. Каб я