Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

знаў аб гэтым, дык ён-бы даўно быў у вашых руках.

— Ах, чаму той, жулік, мне аб гэтым раней не сказаў.

— Які жулік?

— Гарэлік. Сволач гэта. Ведаў і не сказаў раней. Вось чорт! Так і не дастукаюся да прыстава, мой ты Шыман!

— Вельмі шкадую. Гэта-ж, каб я знаў… А Гарэлік не лепшы за Шагала, няхай бы сказаў раней, калі ведаў. Паправімся ў другі раз, пане Заяц. Пакуль што будзьце ў нас гасцём. У мяне ёсць яшчэ сёе-тое з манаполечнага, прызнаюся, як роднаму…

Ураднік Заяц не можа супаіцца, дастае з кішэні паперу і тыцкае Кантаровічу пад самы нос:

— Крамольныя пракламацыі раздаваў мужыкам!

— А-яй-яй… — палохаецца Шыман Кантаровіч.