Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная
*

На струхлелым ганку карчмы моўчкі сядзіць дзядзька Левіна, стары Бенцыян. Ён таропіць вочы на мястэчка, як на чалавека, асуджанага да кары смерці. Ува ўсёй яго постаці, расслабленай і згорбленай, сумная пакора. Ён смокча люльку і не прыкмячае, што яна даўно патухла.

Міма праходзіць нечым незадаволены Левін. (Вельмі хочацца яму пабачыць Іру, але маці яе не выпускае на вуліцу).

Левіну не выпадае не пасядзець некалькі хвілін з дзядзькам. Стары пачынае гутарку такім тонам, нібы толькі што спыніў яе на хвіліну:

— А я сяджу і думаю. Вось ляціць час, імчыцца, як вецер, як цень бусла. На маёй памяці вось на гэтым месцы, дзе цяпер Каганцы, шумеў лес пана Манілоўскага. Яму належала тады ўся ваколіца — з вёскамі, з людзьмі. Чалавек быў у пана такой скацінкай, што сабака ці конь. Дзед цяперашняга Манілоўскага быў і царом і богам над мужыкамі. Тут у лесе на гэтым самым месцы ваўкі і мядзведзі пладзіліся. Адзін толькі гэты тракт на Менск быў яшчэ і тады. Небяспечна было ездзіць па гэтай дарозе — было тут нямала галаварэзаў-разбойнікаў. Ад іх людзям праходу не было. І вось дзед цяперашняга пана прасвістаўся ў карты, прадаў лес менскім купцам і давай разбіваць зямлю на дзялянкі ды ў арэнду. Бог розуму надаў яму, і пан Манілоўскі прадаў нямалы абшар зямлі аднаму менскаму яўрэю — Боруху Давідовічу. Вось