гэтая карчма — першая каганецкая хата. Што дзеялася ў гэтай карчме! Тут мужыкі святкавалі вызваленне ад паншчыны, тут яны пракліналі сваё жыццё і пасля, бо так ужо ад бога пастаўлена: пан — панам, а мужык — мужыком. Не пан у мужыка, а мужык у пана па сёнешні дзень ласкі просіць ды ў руку цалуе. А Боруху Давідовічу бог дапамог. Яго карчма зрабілася магнесам усёй ваколіцы. За гарэлку сюды вазілі і збожжа, і лён, і жывёліну, і шчэць, і ўсё, што хочаш! Тут ужо Борух Давідовіч, не без божай рукі, пачаў прадаваць ад сябе кавалачкі зямлі яўрэям. Вось і вырасла невялічкае мястэчка. Борух Давідовіч цэлы асесар. Каганецкія працавалі на Боруха Давідовіча і разам з мужыкамі пракліналі і Боруха Давідовіча і пана Манілоўскага, і адны і другія ласкі прасілі і ў пана, і ў Боруха. Цяпер унукі Давідовіча купцы розных гільдый па розных гарадах. Апошні ўнук старога Боруха выехаў адгэтуль у Вільню тры гады таму назад і аддаў зямлю ў арэнду Сакалоўскаму і Шыману Кантаровічу. Каганецкіх таксама хто-куды, як бог кожнаму свой лёс напісаў на лбе. Іншыя вось тут жывуць. Мястэчка цяпер на божай далоні ляжыць: альба, альба. Можа некалі тут зноў будзе лес, зноў ваўкі і мядзведзі і разбойнікі. Няма нічога новага пад сонцам. Усё паўтараецца. А можа вайна такую кашу заварыць, што і трава тут не будзе расці. Помніш біблію? Помніш горад Ніневію? Помніш прыгожы ліст, які прагрыз чарвяк? Можа гэты ліст — Каганцы, а чар-
Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/179
Гэта старонка не была вычытаная