Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

вяк — вайна? Яшчэ пры стварэнні свету бог у кнізе сваёй запісаў усе падзеі на зямлі.

І дзядзька ад урачыстай гутаркі раптам пераходзіць на будзёныя словы.

— Ведаеш, Шлойма? Я на цябе крыўду маю.

— А што?

— Мог-бы прыйсці да старога дзядзькі і таксама наша дабро закапаць. Мы-ж старыя і слабыя, як дзеці, а жыць хочацца… Можа бог не скіне Каганцоў са сваёй далоні, як пудэлачку ад запалак…

— Сёння ўночы, дзядзька, закапаю.

— У мяне не ай-ай-ай колькі ёсць: мядзяны гляк работы твайго дзеда, жончыны падсвечнікі і пара падушак…

*

— Ну іх к чорту з жорнамі! Ад людзей адбіўся.

У часе такой завірухі рыжага Антося цягне да людзей. У іхніх новых, не зусім звычайных цяпер гутарках, трывожных і распачлівых, можна хоць на пэўны час забыць сваю слепату…

Ад кульгавага Макара ён часта чуе:

— Каб можна было ў глыбокай і цёмнай яме праспаць гэтае ліха…

Словы Макара выклікаюць у рыжага Антося новую і цікавую думку. Ён ходзіць павольна па вёсцы за местачковым выганам і па каганецкіх вуліцах, з доўгім кіем у руцэ. Другой рукой трымаецца за плячо залатавалосай Агаткі. Часта круціць махорачныя папяросы, і чыстыя шэрыя вочы яго так глядзяць, нібы бачаць перад сабою ўвесь