Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/187

Гэта старонка не была вычытаная

XIII

Стоячы з малодшымі сваімі братамі і сёстрамі на гародзе ля сцяны хлява, Левін успамінае пастушка, якога ён сустрэў, уцякаючы з грамадай каганецкіх ад неспадзяванай павіннасці акопы капаць. Хлопчык-пастушок затуліў твар каравай рукою і апраўдваўся: „Людзей баюся…“ Тое самае і цяпер ён, Левін, людзей баіцца… Нельга сказаць, каб дрыжэў ад страху, але ўнутры холадна, ён адчувае ліхаманку ў каленях. Сёстры прыслухоўваюцца да глухіх галасоў з хаты і да рыпату дзвярэй. Праз пару хвілін яны чуюць голас маці:

— Дзеці, ідзіце ў хату. Гэта немцы…

Каганецкія так напалоханы чуткамі аб казацкіх учынках, што часам адзін-на-адзін можна чуць такую развагу:

— Хай ужо немцы забяруць гэту мясцовасць. Пры Вільгельме не горш будзе, чым пры Мікалаі. У Германіі пагромаў усё-ж не чуваць. Там свабадней.

У хаце светла. Пры стале сядзяць трое ў касках і адзін з іх водзіць пальцам па карце. Бацька га-