Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

ворыць з імі „па-нямецку“. Яны разумеюць з яго нямецкай мовы гэтулькі — колькі ён з іхняй. Гутарка вядзецца галоўным чынам на мігі. Нямецкія разведнікі распытваюць у яго дарогу ў маёнтак пана Манілоўскага.

— Гэтыя хто? — пытаецца старшы з іх у бацькі.

— Майнэ зонэ унд тэхтэр[1].

— Скуль так позна ідуць?

— Хаваюцца. Казакаў баяцца.

— О, козак, — смяецца старшы і нешта тлумачыць сваім.

Левін ловіць словы і разумее галоўны сэнс: „Расійскія падданыя баяцца сваіх уласных абаронцаў“.

Разведнікі загадваюць гаспадарчым тонам даць ім есці. Левіну не па сабе. „Гэта з іх боку не вельмі культурна,“ — думае ён. Маці засцілае стол белым абрусам і прыносіць усё, што толькі ёсць у хаце: хлеб, малако, яйкі, сыр. Немцы накідваюцца на ежу. Хлеб і сыр бяруць з сабой і загадваюць Левіну напаіць коняй. Кураць цыгаркі, ад якіх па хаце прыкры і незнаёмы пах.

Коні напоены. Разведнікі спрытна на іх садзяцца і тупат конскіх капытоў паволі аддаляецца ў ночнай глухамані.

— А цыгаркай не пачаставалі, — скардзіцца Шолам. — Далікатнасць іхняя наогул невялікая. Навошта ім пан Манілоўскі патрэбен? Ведаю.

  1. Мае сыны і дочкі.